Мы перакананыя, што свабодны доступ да адукацыі і навукі з’яўляецца асноватворным элементам грамадзянскай супольнасці, асабліва ў перыяды вымушанай міграцыі і нявызначанай будучыні. З дапамогай лекцыйна-дыскусійнай часткі праекта мы імкнёмся наладзіць сувязь паміж беларускімі навукоўцамі і беларускім дысперсным грамадствам, якое мае патрэбу ў актуальных ведах і спецыялізаванай экспертызе.
Падрабязней пра нашу дзейнасць: https://scholarsforbelarus.org